З Вялікага тэатру звольніўся сёлетні пераможца міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў


Пераможцу міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў Дзмітрыя Матвіенку фактычна адхілілі ад працы ў Вялікім тэатры, пра гэта дырыжор напісаў у сваім Facebook.

Дзмітрый Матвіенка.
Фота: bolshoibelarus.by

Дзмітрый Матвіенка, які ў чэрвені стаў пераможцам на міжнародным конкурсе маладых дырыжораў імя Мікалая Малько, падчас знаходжання на гастролях даведаўся, што яго знялі з пастаноўкі «Самсон і Даліла».

«Сёння даведаўся, што пакуль знаходжуся на гастролях, якія мне ўзгаднілі яшчэ ў траўні мінулага сезону, мяне знялі з пастаноўкі «Самсон і Даліла». Цяперашняе кіраўніцтва тэатра палічыла, што 1.5 месяцы майго ўдзелу ў пастановачным працэсе – занадта мала. Гэтак жа нотны матэрыял, купля і набор якога быў арганізаваны мной і маімі калегамі, быў аплачаны тэатрам не ў поўным памеры, чаго новае кіраўніцтва не прызнае і мне давялося разлічыцца са сваёй кішэні. Лічу гэтыя ўчынкі ў вышэйшай ступені подлымі і не бачу магчымасці далейшага знаходжання ў гэтым тэатры» – напісаў Дзмітрый Матвіенка на сваёй старонцы ў Facebook.

Пасля выбараў і жнівеньскіх падзеяў летась у Вялікім тэатры адбыліся масавыя звальненні. У траўні сёлета кіраваць Вялікім тэатрам прызначылі Вячаслава Гарбузава, які ў мінулым працаваў у БРСМ і кіраваў берасцейскім драмтэатрам.

Гісторыі
Усё спакойна, але кадры ўцякаюць. Спыталі, што адбываецца на дзяржаўных прадпрыемствах
2021.08.30 18:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў