У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 6 асобаў


Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітычнымі вязнямі яшчэ 6 асобаў. Цяпер у Беларусі 667 палітвязняў, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі Аляксея Мінава, Глеба Койпіша, Аляксея Муравіцкага, Максіма Клімовіча, Дар’ю Чайко, Кірыла Пальчэўскага.

«Мы ацэньваем пераслед гэтых асобаў, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў», – гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты ўсіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у паслявыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў краіны.

Агулам цяпер у Беларусі 667 палітычных вязняў.

Hавiны
Дзяўчыну аштрафавалі за чорна-бел-чырвоныя валасы
2021.09.10 16:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў