Сілавікі затрымалі палескага журналіста-фрылансера Аляксандра Ігнацюка


Тры тыдні таму сілавікі схапілі палескага журналіста-фрылансера, відэаблогера з Пінску Аляксандра Ігнацюка. Пра ягонае затрыманне стала вядома выпадкова, піша берасцейская «Вясна».

Журналіст-фрылансер і відэаблогер з Пінску Аляксандр Ігнацюк.
Фота: Аляксандр Ігнацюк / Вконтакте

Журналіст-фрылансер і відэаблогер з Пінску Аляксандр Ігнацюк каторы час жыве на Палессі ўдалечыні ад вялікіх населеных пунктаў. Толькі цяпер стала вядома, што тры тыдні таму яго схапілі сілавікі. Неабыякавыя людзі занепакоіліся, што ён перастаў выходзіць на сувязь.

Праваабаронцы даведаліся, што журналіст цяпер у берасцейскім СІЗА № 7. Верагодна, яго абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Аляксандр Ігнацюк – журналіст з Пінску, які займаецца крымінальнымі расследаваннямі. Раней на яго ціснулі сілавікі за тое, што ён асвятляў крымінальную справу супраць драгічынскага журналіста Сяргея Гардзіевіча.

Hавiны
На вайсковых могілках у Горадні зніклі памятныя надпісы. Бондарава піша, што задаволеная
2023.08.10 09:11

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў