Джо Байдэн падпісаў пратаколы аб далучэнні Фінляндыі і Швецыі да NATO


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 9 жніўня падпісаў пратаколы аб далучэнні Швецыі і Фінляндыі да Паўночнаатлантычнага альянсу (NATO). Таксама Байдэн заклікаў іншыя дзяржавы, якія ўваходзяць у NATO, як мага хутчэй адобрыць уступленне абедзвюх краінаў у альянс.

Джо Байдэн. Скрыншот з відэа: PBS NewsHour/Youtube

Злучаныя Штаты сталі 23-ю краінаю з 30, якая ратыфікавала ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў NATO. Заяўкі пакуль не ратыфікавалі Іспанія, Грэцыя, Славаччына, Партугалія, Чэхія, Турцыя і Вугоршчына.

Перад падпісаннем дакументаў амерыканскі лідар размаўляў з прэм’ер-міністрам Швецыі Магдаленай Андэшан і прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нійністэ.

У ліпені Байдэн накіраваў у Кангрэс ЗША лісты пра ўступленне Фінляндыі і Швецыі ў NATO. Большасць кангрэсменаў Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за ўступленне дзвюх дзяржаваў у Паўночнаатлантычны альянс. Тады рэзалюцыю ўхвалілі 394 кангрэсмены, супраць прагаласавалі 18. Байдэн падтрымаў рашэнне, назваўшы працэс разгляду пратаколаў аб пашырэнні NATO самым хуткім з 1981 года.

Швецыя і Фінляндыя доўгія гады трымаліся нейтралітэту, але з прычыны расейскага ўварвання ва Украіну абедзве краіны ў траўні заявілі, што хочуць далучыцца да NATO. 29 чэрвеня вайсковы альянс афіцыйна запрасіў дзве скандынаўскія краіны далучыцца да групы. Гэта самае значнае пашырэнне вайсковага альянсу з 1990-х гадоў.

Інтэрв’ю
Амбасадар ЗША ў Польшчы: Амерыканскі ўрад падтрымлівае беларускіх барацьбітоў за свабоду
2022.08.09 19:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў