Вена адрэагавала на затрыманне аўстрыйскіх журналістаў у Менску, міліцыя кажа, што затрыманняў не было


Аўстрыя выказала Беларусі пратэст у сувязі з затрыманнем журналістаў тэлерадыёкампаніі ORF у Менску 9 жніўня, паведамляе interfax.

Шэраг медыяў у Беларусі паведамілі, што ў Менску 9 жніўня сілавікі затрымалі замежных журналістаў, якія рабілі апытанне на вуліцах сталіцы Беларусі. Апынулася, што міліцыянты схапілі аўстрыйскіх журналістаў.

«Аўстрыйскі МЗС пацвярджае, што аўстрыйская журналістка і яе аператар учора кароткатэрмінова былі затрыманыя беларускімі паліцыянтамі, яны ўсталёўвалі іх асобы. Аўстрыя неадкладна выказала беларускім уладам пратэст супраць гэтых дзеянняў», – паведамляе МЗС

Але ў Менску міліцыянты катэгарычна адмаўляюць факт затрымання замежных журналістаў.

«Ніякіх журналістаў учора ў Менску не затрымлівалі», – паведаміла афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкаму Наталля Ганусевіч.

Hавiны
Журналіст Гардон адказаў на пагрозы Лукашэнкі піццём ягонага падарунка
2021.08.10 11:27

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў