Літва дапусціла ўвядзенне санкцыяў Еўразвязу супраць беларускага алкаголю


Літоўскі міністр наракае, што іншыя краіны скарачалі аб’ём санкцыяў супраць Беларусі, але Літва прапануе і новыя санкцыі.

Віно, алкаголь.
Фота: pxhere.com, CC0

Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс пагутарыў пра Беларусь з літоўскім дзяржаўным выданнем LRT. У загаловак гутаркі вынеслі цытату: «Перамовы з тэрарыстамі немагчымыя».

Ландсбергіс адзначыў, што «полымя дэмакратыі» ў народу Беларусі не згасае і не можа быць знішчанае, але беларускі рэжым за столькі гадоў ператварыўся з жорсткага дыктатарскага «практычна ў тэрарыстычны». Міністр згадаў захоп самалёта «Ryanair», міграцыйны крызіс і спробу вывезці атлетку з Алімпіяды.

Пра новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі прадстаўнікі Літвы размаўлялі з кіраўнікамі еўрапейскіх ведамстваў – прапанавалі паглыбленне санкцыяў ва ўжо закранутых сектарах і пашырэнне санкцыяў на новыя групы тавараў або новыя галіны эканомікі.

Hавiны
ЗША ўзмоцняць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.08.09 17:48

Санкцыі могуць зачапіць як калійныя ўгнаенні, якія трапілі пад ранейшыя санкцыі толькі часткова (і працягнулі экспартавацца праз літоўскі порт). Могуць, кажа Ландсбергіс, быць уведзеныя санкцыі супраць сектару вытворчасці спіртных напояў, пра які раней мала згадвалі, але з якога маюць прыбытак блізкія да Лукашэнкі бізнесоўцы.

Ландсбергіс таксама расказаў, што звярнуўся да Вярхоўнага камісара ў справах уцекачоў Арганізацыі аб’яднаных нацыяў, каб той пільна паглядзеў на сітуацыю ў Беларусі. Паводле міністра, у Беларусі мігрантам, якія маюць пашпарты і беларускія візы, «не дазваляюць вяртацца ў аэрапорт».

Што да магчымасці перамоваў з беларускімі ўладамі пра міграцыйны крызіс, Ландсбергіс адказаў: «Перамовы з тэрарыстамі немагчымыя».

Zerkalo.io адзначае, што ў мінулым годзе ў адну толькі Літву з Беларусі наэкспартавалі алкаголю на 11 мільёнаў долараў.

Hавiны
Вялікая Брытанія ўводзіць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.08.09 16:05

АА belsat.eu

Стужка навінаў