Латвія ўвяла на мяжы з Беларуссю рэжым надзвычайнага становішча


Урад Латвіі ўвёў рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Цяпер памежнікам дазволена выкарыстоўваць зброю і спецсродкі, каб вяртаць мігрантаў у Беларусь.

Надзвычайнае становішча працягнецца да 10 лістапада.

Латвійская мяжа.
Фота: rs.gov.lv

Раней паведамлялася, што міністр унутраных спраў Марыя Голубева плануе прапанаваць пра абвяшчэнне надзвычайнага становішча на латвійска-беларускай мяжы на пасяджэнні міністраў 10 жніўня.

У выніку Кабінет міністраў усё ж абвясціў надзвычайнае становішча. Яно будзе дзейнічаць у Лудзенскім, Краслаўскім, Аўгшдаўгаўскім раёнах, а таксама ў Даўгаўпілсе, а паўнамоцтвы Дзяржаўнай памежнай аховы будуць пашыраны для прадухілення нелегальнай міграцыі і вяртання мігрантаў таму.

У сераду, 11 жніўня, міністр унутраных спраў плануе адправіцца на латвійска-беларускую мяжу.

Яшчэ да ўвядзення надзвычайнага становішча Латвійскія ўлады для аховы мяжы ўвялі ўзмоцнены нагляд і мабілізавалі рэсурсы Дзяржаўнай памежнай аховы і арміі. Падтрымка аказваецца і з боку Еўрапейскага агенцтва памежнай і берагавой аховы «Frontex».

Нагадаем, што пасля таго, як Літва пачала высылаць мігрантаў, якія прыбылі з Беларусі, назад, з 6 жніўня рэзка павялічылася колькасць уцекачоў, якія перасякаюць латвійска-беларускую мяжу.

Так, з 6 жніўня да раніцы 10 жніўня за незаконнае перасячэнне латвійска-беларускай мяжы былі затрыманыя 283 чалавека.

Hавiны
За ноч на беларуска-латвійскай мяжы затрыманы 65 мігрантаў. Магчыма ўвядзенне надзвычайнай сітуацыі
2021.08.10 12:14

АД, belsat.eu

Стужка навінаў