Libération: Яўгеній Прыгожын у Маскве і сустракаўся з Пуціным


Французскае выданне «Libération» паведамляе са спасылкаю на крыніцы ў заходняй выведцы, што кіраўнік ПВК Вагнэра з 1 ліпеня ў Маскве, дзе ён сустракаўся з Пуціным, Нарышкіным і Золатавым, піша Telegram-канал Агентство. Новости.

Лідар баевікоў групы Вагнэра Яўгеній Прыгожын. 8 лютага 2023 года.
Фота: канал баевікоў групы Вагнэра / Telegram

Прыгожына выклікалі ў Крэмль 1 ліпеня, разам з ім прыехалі камандзіры ПВК Вагнэра. Акрамя Пуціна, Прыгожын сустрэўся з дырэктарам Расгвардыі Віктарам Золатавым і кіраўніком Службы вонкавай разведкі Сяргеем Нарышкіным.

Пасля раптоўнага спынення мяцяжу, так і не дайшоўшы да Масквы, Яўгеній Прыгожын мусіў з’ехаць у Беларусь. Аднак у чацвер, 6 ліпеня Лукашэнка заявіў, што кіраўніка вагнэраўцаў у Беларусі няма і што ён «цяпер у Піцеры, можа быць, у Маскву паехаў».

Hавiны
Міхаіл Падаляк: У Беларусь прыедзе максімум 1000 вагнэраўцаў
2023.07.09 14:34

Лукашэнка таксама дапусціў, што Пуцін мог змякчыць стаўленне да Прыгожына.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у пятніцу 7 ліпеня заявіў, што Крэмль не сочыць за перасоўваннямі Прыгожына.

Лагер пад Асіповічамі, які пабудавалі для вагнэраўцаў, дагэтуль пусты, а Міністэрства абароны заявіла, што будзе выкарыстоўваць яго для вучэнняў тэрытарыяльнай абароны.

Hавiны
Мінабароны Беларусі: Лагер каля Асіповічаў пабудаваны для трэнаванняў тэрабароны, а не вагнэраўцаў
2023.07.07 16:51

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў