Маці траіх непаўналетніх падазраюць у «сувязі з тэрарыстычнай ячэйкаю»


Былую кандыдатку ў дэпутаты з Бараўлянаў, маці траіх непаўналетніх, Марыю Вайтовіч падазраюць у «сувязі з тэрарыстычнай ячэйкаю», паведамляе Боровляны ИНФО.

Усяго месяц таму, падчас свайго візіту ў Бараўляны, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава казала пра Марыю Вайтовіч словамі «трэба б больш такіх неабыякавых грамадзянаў як Марыя Уладзіміраўна», а цяпер у хаце Марыі супрацоўнікі КДБ правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку.

Жыхары Бараўлянаў зладзілі пікет салідарнасці з затрыманай.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў