Трафік нелегалаў не спыняецца. Літоўскія вайскоўцы пачалі ахоўваць мяжу з Беларуссю


Нелегальныя мігранты на літоўска-беларускай мяжы.
Фота: VALSTYBĖS SIENOS APSAUGOS TARNYBA

Літоўскія вайскоўцы далучыліся да аховы мяжы з Беларуссю, гэта звязана з масавым трафікам нелегальных мігрантаў у Еўразвяз, якія ідуць з Беларусі ў Літву. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага літоўскага радыё LRT паведаміў начальнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы генерал Рустамас Любаевас.

«Мы нарошчваем сілы і рэсурсы па ахове мяжы. З сённяшняга дня памежнікам у патруляванні дапамагаюць вайскоўцы», – сказаў ён. Як адзначыў кіраўнік ведамства, пагранслужба ў сваю чаргу за кошт аптымізацыі павялічыць колькасць сваіх супрацоўнікаў непасрэдна на мяжы, а таксама задзейнічае дапамогу іншых структур.

Плюс 31 мігрант цягам содняў

Па інфармацыі ўпраўленне дзяржаўнай памежнай бяспекі Літвы, у ноч з пятніцы на суботу літоўска-беларускую мяжу нелегальна намагаліся перасекчы 31 мігрант.

«Ужо чацвёрты дзень запар літоўцы затрымліваюць на мяжы з Беларусь менш 100 мігрантаў у суткі. А 10 ліпеня іх колькасць за суткі стала найменшым з пачатку месяца. Усяго на мяжы з Беларуссю ў 2021-м затрымана ўжо 1577 мігрантаў, нелегальна перасякаюць мяжу», – паведамляе ўстанова бяспекі.

Раней урад Літвы на дзяржаўным узроўні абвясціў рэжым экстранай сітуацыі з-за рэзкага павелічэння нелегальнай міграцыі і вінаваціў афіцыйны Менск у бяздзеянні і нежаданні расследаваць факты з’яўлення на мяжы нелегальных мігрантаў з Іраку, Афганістану і іншых краін.

Сурʼёзны рост нелегальнай міграцыі фіксуюць і на польска-беларускай мяжы, дзе цягам тыдня польскія памежнікі затрымалі дзве вялікія групы мігрантаў і 40 і 49 чалавек.

Hавiны
«Вы што там, ачумелі?» Што трэба ведаць пра выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі
2021.06.30 19:40

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў