Да затрыманага расейца Дуднікава пачаў прыходзіць псіхолаг


Затрыманы ў Менску 20-гадовы грамадзянін Расеі Ягор Дуднікаў пачаў атрымліваць дапамогу псіхолага ў СІЗА ў Менску, паведамляе ТАСС.

Адвакат хлопца Антон Гашынскі распавёў, што следства па справе ідзе, а Ягор па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Ён таксама распавёў, што яго падабароннага турбаваў зубная боль, але праблема ўжо вырашана. Як нагадаў Гашынскі, раней ён падаваў скаргу на меру стрымання, абраную яго кліенту, але яна не была задаволена.

Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Менску, правялі ператрус, адправілі ў СІЗА і прад’явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Праваабаронцы прызналі Ягора Дуднікава палітычным зняволеным.

Hавiны
Маці палітвязня, грамадзяніна Расеі, просіць перавесці сына пад хатні арышт
2021.06.29 19:09

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў