Такаеў услед за Лукашэнкам не паедзе на Пецярбургскі эканамічны форум


Прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Токаеў не будзе прысутнічаць на штогадовым Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме (ПМЭФ) на наступным тыдні. Пра гэта паведамляе Reuters.

Прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў.
Фота: akorda.kz

На пытанне, хто прыме ўдзел у канферэнцыі сёлета, у прэс-службе ўраду Казахстану сказалі, што прыедуць толькі намеснік прэм’ер-міністра Раман Скляр і намеснік міністра эканомікі Цімур Жаксылыкаў.

У офісе Касым-Жамарта Такаева адмовіліся каментаваць прычыны ягонай няяўкі.

У канцы траўня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка таксама не мае намеру асабіста прымаць удзел у ПМЭФ. Як распавёў ТАСС амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты, прадстаўнікоў Беларусі на форуме будзе ўзначальваць першы віцэ-прэмʼер Мікалай Снапкоў, адказны за эканамічныя пытанні.

Таксама ад запрашэння адмовіўся прэзідэнт Бразіліі Луіс Лула да Сільва.

Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум праводзіцца з 1997 года. Да 2022 года ў ім рэгулярна бралі ўдзел сусветныя лідары.

Каментар
Палітолаг Карбалевіч: Размова Пуціна з Лукашэнкам у Сочы паказвае стан суверэнітэту Беларусі
2023.06.10 01:01

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў