У Кіеве пераймянуюць дзве станцыі метро з «беларускімі» назвамі


Жыхары Кіева прагаласавалі за перайменаванне станцый метро, ​​звязаных з Беларуссю і Расеяй. Хутка праект рашэння разгледзіць Кіеўская гарадская рада.

Раней улады Кіева папрасілі жыхароў прапанаваць альтэрнатыўныя назвы пяці кіеўскім станцыям метро. Назвы яшчэ не зацверджаны, але пакуль вынікі выглядаюць так:

  • станцыя «Берасцейская» стане «Бучанскай»;
  • станцыя «Менская» – «Варшаўскай»;
  • станцыя «Плошча Льва Талстога» – «Васілія Стуса» (у гонар украінскага паэта і дысідэнта);
  • станцыя «Герояў Дняпра» – «Герояў Украіны»;
  • станцыя «Дружбы народаў» – «Батанічная».
Выява: kyivmetroalerts/telegram
Выява: kyivmetroalerts/telegram

Усяго ў онлайн-апытанні прынялі ўдзел больш за 170, 5 тысяч кіяўлян.

Сярод прапаноў былі даволі экзатычныя варыянты. Напрыклад, для «Менскай» былі прапанаваны назвы «Боршч», «Рэактыўныя гусі» і «Трактар». «Берасцейскую» прапаноўвалася перайменаваць у «Паляніцу», а «Дружбу народаў» у «Байрактарскую» ці «Чарнабаеўскую». Сярод варыянтаў «Герояў Дняпра» была «Чырвоная каліна».

Беларускі свет
«Увесь лес застаўлены расейскімі войскамі»
2022.05.10 20:31

АД belsat.eu

Стужка навінаў