У Кіеве пашкоджана амаль 400 будынкаў


У выніку ваеннай агрэсіі Расеі ў Кіеве пашкоджаны 390 будынкаў, з іх 222 – шматкватэрныя дамы. Пра гэта паведаміў мэр гораду Віталь Клічко.

«Мы ўжо вызначылі 20 дамоў, дзе трэба найперш пачаць аднаўленчыя работы. Каб людзі маглі хутчэй вярнуцца ў свае дамы», – сказаў Клічко.

Прыблізны кошт гэтых работ складзе 5,8 млн еўра.

Таксама ў сталіцы Украіны ад абстрэлаў і бамбардзіровак пашкоджаны 75 навучальных устаноў, з якіх 30 – дашкольныя. 17 устаноў аховы здароўя, 11 устаноў культуры.

Усяго арыентыровачны кошт на аднаўленне ўсіх пабудоў у сталіцы будзе складаць больш за 70 млн еўра. Прадстаўнікі ЕБРР гатовы дапамагаць у аднаўленні гораду.

Аналітыка
Расея засталася без высокадакладнай зброі, але можа ваяваць на запасах з часу СССР
2022.05.10 10:38

АД belsat.eu

Стужка навінаў