У Баранавічах таксоўцы «Яндекса» збіраліся на забастоўку, але сілавікі перашкодзілі


Кіроўцы «Яндекса» ў Баранавічах раніцаю 10 траўня планавалі абмеркаваць праблемы і сфармуляваць патрабаванні да расейскай платформы для паляпшэння аплаты і ўмоваў працы, паведамляе баранавіцкае выданне «Intex-press».

Інфармацыя пра збор таксоўцаў напярэдадні распаўсюдзілася па сацыяльных сетках.

Фота: Таццяна Малеж/intex-press.by

А 7:00 10 траўня таксоўцы планавалі з’ехацца «на буйную забастоўку» на паркоўцы каля гандлёвага цэнтру «Карона».

Аднак у запланаваны дзень забастоўкі з самай раніцы на паркінгу каля ГЦ дзяжурылі тры аўтамабілі ДАІ і бус. Як толькі на паркоўку падʼязджалі таксі, да машыны падыходзілі інспектары і прасілі зʼехаць. Пры гэтым міліцыянты перапісвалі нумары аўтамабіляў. Калі таксовец мог даказаць, што прыехаў на замову, то яму дазвалялі заставацца.

Адзін з кіроўцаў распавёў, што яны проста хацелі сабрацца і абмеркаваць свае праблемы, каб сфармуляваць патрабаванні да расейскай платформы «Яндекс Go», якая знізіла тарыфы. Баранавіцкія таксоўцы хацелі павышэння аплаты за падачу аўтамабіля з 1,40 рубля да 2 рублёў, павышэння кошту за кіламетр праезду і некаторыя іншыя пункты.

Кіроўцы скардзяцца, што цяпер, каб нармальна зарабіць, ім даводзіцца працаваць па 16 гадзінаў за содні без перапынкаў. Вялікая колькасць аварыяў з удзелам «Яндекс Go» абумоўленая стомленасцю ад працяглых зменаў, на якія яны выходзяць штодзень. Пры гэтым заробкі застаюцца ранейшыя, а цэны на паліва і абслугоўванне аўтаў за апошнія некалькі месяцаў пастаянна растуць. Каб гэта ўсё скампенсаваць, трэба ўсё больш зарабляць, а для гэтага яшчэ больш часу праводзіць за стырном.

Hавiны
Беларусь збіраецца ствараць аналаг «Іскандэраў». Лукашэнка правёў чарговую вайсковую нараду
2022.05.10 15:23

АД belsat.eu

Стужка навінаў