Бабруйскага журналіста аштрафавалі за «прапаганду нацысцкай сімволікі»

Бабруйскага журналіста Уладзіміра Рэпіка асудзілі паводле адміністрацыйнай справы аб прапагандзе нацысцкай сімволікі. Цяпер журналіст на волі, піша Tut.by.

Уладзімера Рэпіка затрымалі 9 траўня. Журналіста абвінавацілі паводле адміністратыўнай справы за прапаганду або публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі. 10 траўня суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў яму штраф у памеры 10 базавых велічыняў (290 рублёў).

Уладзімір Рэпік. Фота: Уладзімір Рэпік / vk.com

Прычынай для адміністратыўнай справы, як распавёў Уладзімір Рэпік, стала кароткае відэа на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы.

«Гэта вельмі кароткае відэа, на якім «некалькі хлопцаў збіваюць нацыста ў майцы са свастыкай». Мне спадабалася відэа і я паставіў падабайку. Прычым гэта было ў 2019 годзе. А вось цяпер раптам сілавікам стала гэта цікавым», – распавёў «Белсату» Уладзімір Рэпік.

Уладзімер Рэпік раней прымаў удзел у фестывалях «Залаты шлягер» і «Славянскі базар», піша на тэму шоу-бізнесу, аўтар дзясяткаў інтэрв’ю з зоркамі эстрады. Ён запісаў некалькі відэазваротаў да Аляксандра Лукашэнкі, і цяпер лічыць, што менавіта гэта стала падставаю для павышанай цікавасці да яго з боку міліцыянтаў.

Мастак Алесь Пушкін заснаваў у турме арт-супольнасць

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны