У Польшчы ў Балтыйскім моры знайшлі цела 36-гадовага беларуса


Паліцыя польскага гораду Пуцк (Паморскае ваяводства) паведаміла, што ў Балтыйскім моры было знойдзенае цела беларуса. Праводзіцца расследаванне.

Паліцыя ў польскай Ястарні пасля выяўлення цела беларуса.
Фота: puck.policja.gov.pl

Цела знайшлі прыкладна апоўдні 9 красавіка. Яно дрэйфавала ў басейне рыбнага порту ў Ястарні. Была праведзеная тэрміновая выратавальная аперацыя, у выніку з вады вылавілі цела 36-гадовага грамадзяніна Беларусі.

Паліцыя пад кіраўніцтвам раённай пракуратуры Пуцку праводзіць расследаванне, высвятляючы абставіны здарэння. Плануецца выявіць прычыны трагедыі і ўсё, што магло мець да яе дачыненне.

Нагадаем, што 30 сакавіка на паркінгу ў Італіі знайшлі мёртвым дальнабойніка з Беларусі. Мужчыну было 54 гады.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў