Сілавікі затрымалі беларуску, якая ў 2020 годзе «перашкаджала праезду» машыны ДАІ


Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы паведамілі пра чарговае затрыманне за ўдзел у масавых пратэстах 2020 года.

Наталля Салук.
Фота: mediazona_by / Telegram

Паводле звестак «Медиазоны», у сацсетках дзяўчына падпісаная як Наташа Салук.

На «пакаянным» відэа, што выклалі сілавікі, затрыманая кажа, што ў жніўні – верасні 2020 года яна наведвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, «у тым ліку выходзіла на праезную частку, перашкаджала праезду службовага транспарту ДАІ».

Паводле падкантрольнага сілавікам Telegram-каналу, супраць яе распачатая крымінальная справа, ёй пагражае да 5 гадоў зняволення.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў