У Беларусі аднавілі рэгуляванне коштаў на лекі


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб рэгістрацыі коштаў на лекавыя сродкі». Указ прадугледжвае рэгістрацыю межаў адпускных коштаў вытворцаў на лекавыя прэпараты, што прадаюцца ў Беларусі.

Аптека, лекарства, препараты, здоровье, Минск
Жанычына выходзіць з аптэкі. Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

У Беларусі аднавілася дзеянне рэгулявання коштаў на лекі. Адпаведную пастанову ў сувязі з каронавірусам адмянілі ў красавіку 2020 году. Але цяпер Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ, які прадугледжвае рэгістрацыю межаў адпускных коштаў вытворцаў на лекавыя прэпараты, што прадаюцца ў Беларусі.

У адпаведнасці з указам урад вызначыць пералік лекаў і створыць механізм рэгістрацыі межаў адпускных коштаў вытворцаў на іх. Захада з’яўляецца рэферэнтным коштаўтварэннем, паколькі чыноўнікі будуць аналізаваць кошты на лекі на падставе іх цэн на міжнародным рынку.

Аналітыка
Знізяцца ці вырастуць? Разбіраемся, што будзе з цэнамі на замежныя лекі і медтэхніку
2022.10.27 11:50

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў