У Арменіі вызвалілі затрыманага за дэзерцірства расейца


Расейца, якога затрымалі ў Ерэване па запыце Расеі, адпусцілі. Выданне «Armenia Today» піша, што затрыманага ў Расеі абвінавацілі ў дэзерцірстве.

Генпракуратура Арменіі.
Фота: «Armenia Today»

7 красавіка ў Ерэване паліцыянты затрымалі грамадзяніна, якога ў Расеі абвінавацілі ў дэзерцірстве і аб’явілі ў вышук. Маладога чалавека арыштавалі, адпаведна пра гэта паінфармавалі расейскі бок.

Пазней Генеральная пракуратура Арменіі заявіла, што не разглядала пытанне выдачы грамадзяніна Расеі. Ведамства адзначае, што ў такіх выпадках кіруецца не толькі запытамі зацікаўленага боку, але таксама і міжнароднымі дамовамі.

Hавiны
Арменія выдала беларуса на запыт Генеральнай пракуратуры
2023.01.20 15:13

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў