«Беларуськалій» выйграў суд супраць расейскай даччынай кампаніі «Siemens»


Арбітражны суд Масквы задаволіў пазоў «Беларуськалію» да прадпрыемства «Нефтегаз и Энергетика» (расейская структура «Siemens Energy») аб вяртанні газатурбіннага рухавіка.

«Siemens Energy». Крыніца: knowesg.com

Маскоўскі суд забавязаў даччыную кампанію «Siemens Energy» на працягу двух месяцаў завяршыць сэрвіснае абслугоўванне газатурбіннага рухавіка і вярнуць яго ў Беларусь.

«Беларуськалій» у снежні мінулага года падаў пазоў супраць кампаніі «Нефтегаз и Энергетика» з патрабаваннем завяршыць сэрвіснае абслугоўванне газатурбіннага рухавіка SGT-300, якія выкарыстоўваюцца на электрастанцыі прадпрыемства, коштам каля 2,6 мільёна долараў, а затым вярнуць яго кампаніі ў Салігорск.

Нагадаем: нямецкі канцэрн «Siemens» увесну мінулага года заявіў, што спыняе пастаўкі на рынкі Беларусі і Расеі ды цалкам пакідае апошні. У канцы 2022 года пачалася ліквідацыя даччынай кампаніі «Siemens Energy» ў Беларусі – «Сімэнс Энергетыка». Аднак сыход з расейскага рынку кампаніі сарваўся, бо яна не змагла прадаць сваіх даччыных кампаніяў праз абмежаванні, уведзеныя расейскімі ўладамі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў