Каталікі і пратэстанты сёння святкуюць Вербную нядзелю


10 красавіка каталікі і пратэстанты адзначаюць свята ўезду Ісуса Хрыста ў Ерусалім, больш вядомае як Вербная, або Пальмовая нядзеля.

Вербная нядзеля каля Чырвонага касцёлу ў Менску. 10 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат

Паводле Евангелляў, у гэты дзень амаль дзве тысячы гадоў таму месія ўехаў у Ерусалім, каб падрыхтавацца да смерці на крыжы. Яго сустракалі вялікія натоўпы людзей, якія лічылі яго будучым каралём Ізраілю і махалі галінкамі пальмы. У славянскіх краінах з кліматычных прычынаў пальмы замяняюць вербныя галінкі.

Вербная нядзеля каля Чырвонага касцёлу ў Менску. 10 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат

Вялікдзень каталікі і пратэстанты будуць святкаваць 17 красавіка.

Вербная нядзеля каля Чырвонага касцёлу ў Менску. 10 красавіка 2022 г.
Фота: Белсат

Тады ж Вербніцу адзначаць і праваслаўныя, некаторыя грэка-каталікі ды частка іншых хрысціянскіх канфесіяў. З прычыны розніцы календароў яны адзначаць Вялікдзень 24 красавіка.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў