Прэзідэнтка Вугоршчыны Каталін Новак сышла ў адстаўку


Прэзідэнтка Вугоршчыны Каталін Новак заявіла, што сыходзіць у адстаўку ў суботу 10 лютага, паведамляе «Reuters». Прычынай яе сыходу стала ўзмацненне ціску з боку апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў сувязі з памілаваннем чалавека, асуджанага за ўтойванне сексуальнага гвалту ў дзіцячым прытулку.

Прэзідэнтка Вугоршчыны Венгрыі Каталін Новак аб’яўляе аб сваёй адстаўцы ў прэзідэнцкім палацы ў Будапэшце, Вугоршчына. 10 лютага 2024 года.
Фота: Sandor Palace / AFP / East News

Каталін Новак – блізкая паплечніца кансерватыўнага прэм’ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана. У красавіку 2023 года яна памілавала каля 20 чалавек, сярод якіх быў намеснік дырэктара дзіцячага дому, які дапамагаў утойваць факты педафіліі ў прытулку.

«Я зрабіла памылку… Сёння апошні дзень, калі я звяртаюся да вас як прэзідэнт», – сказала Новак, абвяшчаючы аб сваёй адстаўцы падчас трансляцыі на дзяржаўным тэлебачання.

Апазіцыя заклікала Новак сысці з пасады прэзідэнткі яшчэ раней.

46-гадовая Каталін Новак займала пасаду прэзідэнткі ў Вугоршчыне менш за два гады, з 10 мая 2022 года. Яна была першай жанчынай, якая займала такую пасаду ў гэтай краіне. Прэзідэнта ў Вугоршчыне абірае парламент.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў