ЦВК: Сябры ўчастковых камісіяў для правядзення «рэферэндуму» пачынаюць атрымліваць пагрозы


Сябрам участковых камісіяў для правядзення «рэферэндуму» пачалі прыходзіць паведамленні з пагрозамі, перадае Цэнтрвыбаркам. Старшыня ЦВК Ігар Карпенка заявіў, што гэта пагрозы з Захаду.

«Дзеянні нашых заходніх апанентаў у перыяд гэтай электаральнай кампаніі былі цалкам чаканымі.

Гэта было ўсяго толькі пытанне часу, калі яны пачнуць пераступаць чырвоную рысу, і зноў наступяць на тыя ж граблі», – цытуе словы Ігара Карпенкі афіцыйны тэлеграм-канал ЦВК Беларусі.

ЦВК апублікавала таксама афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці якіх-кольвек пагрозаў на адрас сябраў выбарчых камісіяў.

«Цэнтральнай камісіяй і Міністэрствам унутраных спраў наладжана шчыльнае супрацоўніцтва для забеспячэння парадку на ўчастках для галасавання ў перыяд правядзення рэферэндуму, адпрацаваны алгарытм дзеянняў у выпадку паступлення пагрозаў на адрас сябраў участковых камісіяў і захавання іх бяспекі», – дадаў Карпенка.

Hавiны
Пракуратура заблакавала сайты zubr.media і xx2022.org – за «заклікі да зрыву рэферэндуму»
2022.02.08 12:50

«Рэферэндум» па прыняцці зменаў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь адбудзецца 27 лютага. Прадстаўнікі заходніх краін не лічаць «рэферэндум» дэмакратычным і не прызнаюць Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. У прыватнасці, у ЗША заявілі, што правядзенне галасавання па зменах у Канстытуцыю не здолее развязаць палітычны крызіс.

Hавiны
У «Маяку Менску» стварылі незаконна «перанаселены» выбарчы ўчастак? Такое ўжо бывала
2022.02.09 11:46

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў