Амерыканскія сенатары заклікалі Байдэна больш актыўна дзяліцца з Украінай дадзенымі выведкі


Сябры камітэту па выведцы Сенату ЗША заклікалі прэзідэнта Джо Байдэна даць Украіне максімальны доступ да амерыканскіх дадзеных выведкі пра магчымае ўварванне Расеі. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які накіравалі Байдэну 16 сенатараў, перадае «Голас Амерыкі».

«Расея з’яўляецца агрэсарам, і мы мусім узброіць Украіну крытычна важнай інфармацыяй, неабходнай для абароны. Гэта ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі ЗША, а таксама нашых саюзнікаў і партнёраў у рэгіёне.

Пагрозы Расеі ў дачыненні Украіны ёсць пагрозай дэмакратыі ва ўсім свеце, і мы заклікаем зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць Украіну ў гэты крытычны момант», – напісалі сенатары ў лісце на імя прэзідэнта ЗША.

10 лютага пачаліся расейска-беларускія вучэнні «Саюзная рашучасць -2022». Масква сцвярджае, што не рыхтуе ўварванне ва Украіну, але адмаўляецца знізіць колькасць сваіх вайскоўцаў на ўкраінскай мяжы. У сувязі з гэтым краіны Захаду аказваюць фінансавую і ваенную дапамогу Украіне. У ЕЗ заявілі, што выдзеляць Украіне 1, 2 млрд еўра ў выглядзе грантаў і крэдытаў. ЗША заявілі, што гатовыя перакінуць у Еўропу восем з паловай тысяч вайскоўцаў, і працягваюць адпраўляць Украіне ваенную дапамогу.

Аналітыка
Вучэнні «Саюзная рашучасць»: маштабы, лакацыі, кантэкст. Што трэба ведаць
2022.02.10 08:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў