Праваабаронца Алесь Бяляцкі патрабуе роўныя правы з пракурорам


Палітзняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі запатрабаваў сабе прылады для пісьма і ў гэтым зраўняць яго ў правах з пракурорам. Як стала вядома карэспандэнту «Белсату», мець асадкі падсудным забаранілі.

Суд па справе праваабарончага цэнтра «Вясна». На здымку – Алесь Бяляцкі. Менск, Беларусь. 5 студзеня 2022 года.
Фота: belta.by

Падчас працэсу над вясноўцамі нобэлеўскі лаўрэат, праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі папрасіў суд зраўняць яго ў правах з пракурорам, як таго патрабуе заканадаўства. Ён заявіў, што сам мае ўсяго толькі стрыжні ад асадак, якія яшчэ і не пішуць, а пракурор на судзе з ноўтбукам і з паўнавартаснымі асадкамі. Пры гэтым Бяляцкі нагадаў, што згодна з працэсуальным кодэксам, усе бакі падчас працэсу павінны мець аднолькавыя правы. У адказ начальнік канвою заявіў, што асадкі мець падсудным забаронена.

Верагодная прычына такой забароны – інцыдэнт 1 чэрвеня 2021 года, калі палітвязень, жыхар дому на «плошчы Перамен» Сцяпан Латыпаў параніў сабе горла шарыкавай ручкай у судовай залі суду Савецкага рана Менску.

Сцяпан Латыпаў – арбарыст і дырэктар кампаніі «Беларбо». Яго затрымалі 15 верасня 2020 года, каліі ён спрабаваў абараніць ад сілавікоў графіці ў двары дому «плошчы Перамен». Суд пакараў яго зняволеннем на 8 гадоў і 6 месяцаў, а таксама штрафам 300 базавых велічыняў.

Нагадаем, што 10 студзеня у судзе Ленінскага раёну Менску  працягнуўся  разгляд справы супраць праваабаронцаў «Вясны». У пачатку паседжання падсудныя заявілі некалькі хадайніцтваў, але суддзя не задаволіла іх.

АТ/ Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў