Дзяржаўная кампанія «ТрансАвіяЭкспарт», якая застаецца пад санкцыямі ЗША, змяніла назву. Гэта вынікае з інфармацыі адзінага дзяржрэгістру. Цяпер фірма, якая займаецца грузавымі авіяперавозамі, мае назву «ТАЕ Авія», піша news.zerkalo.io.
Змены ў назву кампаніі былі ўнесеныя 22 снежня 2021 года. Асноўны від дзейнасці фірмы пры гэтым не змяніўся – грузавыя паветраныя перавозы.
99,8 % акцыяў кампаніі належыць дзяржаве, астатнімі валодаюць 124 акцыянеры – фізічныя асобы. Дывідэндаў сваім акцыянерам прадпрыемства два апошнія гады не плаціла. У штаце кампаніі – 250 працаўнікоў. «ТрансАвіяЭкспарт» зарабіла летась 4,3 млн руб. прыбытку, хаця ў 2019 годзе была стратнай (мінус 7,9 млн руб.).
Напрыканцы 2021 года работнікі «ТрансАвіяЭкспарту» скардзіліся на затрыманне заробкаў і звязвалі гэта з уключэннем фірмы ў амерыканскі санкцыйны спіс.
ЗК belsat.eu