1285 асуджаных з палітычных матываў. «Вясна» падвяла вынікі рэпрэсіяў за 2021 год


Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў аналітычны агляд «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2021 годзе». Праваабаронцы сцвярджаюць, што палітычныя рэпрэсіі 2021 годf былі самымі масавымі ў найноўшай гісторыі Беларусі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў колькасныя вынікаў судоў у палітычных крымінальных справах за 2021 год. Выява: spring96.org

Паводле дакументу, палітычную сітуацыю ў Беларусі вызначалі летась выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года і масавыя пратэсты, якія адбыліся пасля іх.

Пералічым некаторыя высновы, да якіх прыйшлі праваабаронцы:

  • у Беларусі на 1 студзеня 2022 года налічвалася 969 палітвязняў. За год іх колькасць павялічылася на 800 чалавек. Больш за 100 чалавек, прызнаных палітвязнямі ў 2021 годзе, былі вызваленыя;
  • праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома пра не менш за 1285 асуджаных у палітычна матываваных крымінальных справах за 2021 год;
  • «Вясне» вядома на сёння пра прынамсі 6443 затрыманых і не менш за 3060 накладзеных адміністратыўных спагнаннях (2186 – адміністратыўныя арышты, 836 – адміністратыўныя штрафы);
  • не было праведзена належнага эфектыўнага расследавання гібелі ўдзельнікаў мірных сходаў Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава і Рамана Бандарэнкі, смерці Аляксандра Віхора і Вітольда Ашурка;
  • улады не правялі належнага расследавання каля 5000 зваротаў (у тым ліку – больш за 100 ад непаўналетніх) аб прыцягненні да адказнасці вінаватых у катаваннях і іншых актах забароненага абыходжання ў дачыненні ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту і іншых асобаў.
  • улады працягваюць рэпрэсіі ў дачыненні журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю: паводле звестак БАЖ, 32 журналісты і супрацоўнікі СМІ на дадзены момант пазбаўленыя волі, 113 журналістаў былі затрыманыя, 29 разоў яны адбывалі адміністратыўны арышт, за год праведзена 146 ператрусаў.

«Судовая сістэма ўключылася ў працэс рэпрэсій, ігнаруючы стандарты справядлівага суда; адвакатура страціла рысы незалежнага самакіравальнага інстытуту; адвакаты ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўмовах сталага ціску, пагроз і пераследу», – падвёў вынікі ПЦ «Вясна».

Hавiны
1992 гады пазбаўлення волі, 673 гады «хіміі». Праваабаронцы падлічылі палітычныя прысуды за 2021 год
2022.01.06 14:58

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў