Загінуў старэйшы трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Максім Гусцік


35-гадовы старэйшы трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Максім Гусцік загінуў у ДТЗ у Менску. У ноч з 8 на 9 снежня яго збіў аўтамабіль, піша «Трыбуна».

Максім Гусцік.
Фота: Міністэрства спорту і турызму Беларусі

ДАІ Менску раней паведаміла пра гібель 35-гадовага пешахода, які каля 1:30 ночы 9 снежня выйшаў на дарогу ў раёне станцыі метро «Пушкінская». У той момант і адбылося здарэнне. Загінулым пешаходам быў Максім Гусцік.

Гусцік неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам этапаў Кубку свету. У 2015 годзе быў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў Аўстрыі ў лыжнай акрабатыцы.

Спартовец прымаў удзел у дзвюх Алімпіядах – у 2018 годзе ў індывідуальных скачках заняў 22-е месца, у 2022 – 20-е.

Hавiны
Ва Украіне загінуў былы легіянер мазырскага футбольнага клубу «Славія»
2023.12.01 12:48

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў