Усе банкі Беларусі падключыліся да расейскага аналагу SWIFT


Усе банкі Беларусі падключыліся да Сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў расейскага Цэнтрабанку. Пра гэта падчас VIII Нацыянальнага плацежнага форуму паведаміў кіраўнік упраўлення дэпартаменту нацыянальнай плацежнай сістэмы ЦБ РФ Дзяніс Барышкоў.

«На сённяшні дзень усе беларускія банкі падключаны да Сістэмы перадачы фінансавых паведамленняў», – цытуе Барышкова агенцтва «Прайм».

Сістэму перадачы фінансавых паведамленняў стварылі на выпадак адключэння Расеі ад сістэмы міжбанкаўскіх плацяжоў SWIFT.

Аналітыка
Як санкцыі ЗША супраць Расеі могуць «зрыкашэціць» у Беларусь
2021.12.07 20:25

Нагадаем, што Злучаныя Штаты рыхтуюць санкцыі супраць атачэння Пуціна за дзеянні супраць Украіны. Разглядаюць нават адключэнне банкаў ад SWIFT. Беларусь можа пацярпець нават тады, калі не будзе чыніць агрэсіі супраць Украіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў