Пракуратура Гомельшчыны падвяла прамежкавыя вынікі ліквідацыі парушэнняў у сферы жывёлагадоўлі.
Сёлета ведамства правяло больш за 300 праверак на прадпрыемствах АПК, па выніках якіх разгляду 42 работнікаў сельгаспрадпрыемстваў прыцягнулі а адміністрацыйнай адказнасці.
Па фактах унясення заведама ілжывых звестак у афіцыйныя дакументы аб рэалізацыі і падзяжы буйной рагатай жывёлы пракуроры распачалі 11 крымінальных спраў.
Напрыклад, у дачыненні дырэктара аднаго з прадпрыемстваў Кармянскага раёну пачалі крымінальную справу аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў з карыслівых меркаванняў. Як заяўляецца, ён у 2020-2021 гадах, каб схаваць падзеж жывёлы, вусна загадваў падначаленым работнікам малочна-таварнай фермы ўносіць несапраўдныя звесткі ў дакументы, якія пасля перадалі для фармавання дзяржаўнай статыстычнай справаздачы. Гэтак ён хацеў пазбегнуць дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.
Што датычыць кампенсацыі шкоды, то за студзень-кастрычнік 2021 года пракуроры Гомельшчыны падрыхтавалі і накіравалі ў суды 124 пазовы на 1,32 млн рублёў.
МГ belsat.eu