Мігранты напалі на польскіх памежнікаў на двух участках мяжы з Беларуссю


8 снежня мігранты з Беларусі 80 разоў спрабавалі прарваць мяжу з Польшчай. Пра гэта паведамляе Памежная ахова Польшчы ў Twitter.

У адказ польскія памежнікі вымусілі 23 чалавекі пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Пры гэтым на ўчастках, якія ахоўваюцца пастамі ў Дубічах Царкоўных і Чарэмсе, вялікія групы спрабавалі гвалтоўна перайсці мяжу.

Відэа інцыдэнту ў Дубічах Царкоўных апублікавала Міністэрства абароны Польшчы.

«Мігранты працягваюць паводзіць сябе агрэсіўна і нападаюць на нашых салдат і афіцэраў», – паведамілі ў польскім Мінабароны.

Hавiны
У Нямеччыне налічылі амаль 11 тыс. мігрантаў, якія трапілі з Беларусі праз Польшчу
2021.12.09 08:56

МГ belsat.eu

Стужка навінаў