Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту ўкраінскіх паперы, шакаладу і піва


Улады Беларусі ўводзяць ліцэнзаванне імпарту шэрагу тавараў з Украіны. Гэта вынікае з пастановы Савету міністраў № 702 ад 7 снежня.

Паводле пастановы, рашэнне ўраду прынятае ў сувязі з нібыта сістэматычным парушэннем Украінай прынцыпаў свабоднага гандлю.

Абмежавальная мера распаўсюджваецца на пліты драўнянастружкавыя, пліты драўнянавалакністыя, шпалеры і аналагічныя насценныя пакрыцці, туалетную паперу, асобныя віды кардоннай і папяровай упакоўкі, мэблю і яе часткі.

Таксама ліцэнзаванне закранула імпарт з Украіны будаўнічай цэглы з керамікі, керамічнай паліванай пліткі, санітарна-тэхнічных вырабаў з керамікі, шкляных ампул, радыятараў і іх частак з чорных металаў, сельскагаспадарчых машын для падрыхтоўкі і апрацоўкі глеб, пральных машын.

Абмежаванні таксама закрануць кандытарскія вырабы з цукру, шакаладу і іншых гатовых харчовых прадуктаў, якія змяшчаюць какава, а таксама салодкага сухога печыва, піва.

Выдаваць ліцэнзіі будзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.

Аб’ектыў
Беларусь увяла харчовае эмбарга расейскага ўзору
2021.12.07 22:02

Нагадаем, што з Новага года пад беларускія санкцыі трапляюць сыр, мяса, садавіна, гародніна, арэхі і шмат іншых тавараў з краін Захаду. Іх увоз абмяжоўвае пастанова № 700 Савету Міністраў. Практычна так, як раней зрабіла Расея. Таксама ўводзяць санкцыі супраць авіякампаніяў і палітыкаў.

МГ belsat.euна

Стужка навінаў