Міністры энергетыкі Беларусі і Расеі падпісалі пратакол пра цэны на газ на 2022 год. Пра гэта паведамілі ў Мінэнерга Беларусі.
Паводле прэс-службы беларускага ведамства, 9 лістапада міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і міністр энергетыкі Расеі Мікалай Шульгінаў падпісалі Пратакол аб унясенні змянення ў пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб парадку фармавання цэнаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспартаванні.
Пратакол вызначае парадак фармавання цэнаў пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2022 годзе.
Канкрэтны ўзровень цаны на газ пакуль не вызначаны: яго зафіксуюць у супольным дакуменце з кампаніяй «Газпром».
МГ belsat.eu