Віцэ-прэм’ер Пархомчык пахваліў санкцыі: падштурхнулі прадпрыемствы і адкрылі акно магчымасцяў


Санкцыі падштурхнулі беларускія прадпрыемствы сур’ёзна працаваць над імпартазамяшчэннем. Пра гэта 9 верасня заявіў намеснік прэмʼер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык падчас прэзентацыі машынаў холдынгу «Амкадор».

«Амкадор» 9 верасня 2022 года.
Фота: БелТА

Паводле яго, санкцыі даюць акно магчымасцяў для моцных людзей, якія здольныя паставіць на вытворчасць новыя мадэлі тэхнікі. У холдынгу «Амкадор» менавіта такі калектыў. Таксама ў іншых галінах прамысловасці ёсць нямала кампаніяў, якія спраўляюцца з такімі выклікамі, цытуе Пархомчыка БелТА.

«Эканоміка Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на ўсе цяжкасці, цяпер сістэмна працуе. Ніводнае з прадпрыемстваў не спыняецца і нават прырастаем у шматлікіх пытаннях», – заявіў чыноўнік ужо на сустрэчы з дэлегацыяй расейскага Санкт-Пецярбургу.

Паводле яго, беларускія трактары і камбайны цяпер «расходзяцца як гарачыя піражкі».

Між тым, паводле афіцыйных звестак, ВУП Беларусі працягвае падзенне. Адзіным драйверам беларускай эканомікі застаецца IT, а ўсё астатняе ўпэўнена дэманструе падзенне, адзначаюць аўтары рэсурсу «Нашы грошы».

Эканоміка з Чалым
Чалы: Эканоміку рыхтуюць да 15 гадоў ізаляцыі
2022.09.08 16:37

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў