У Беларусі зменшылася гадавая інфляцыя. Але нязначна


Спажывецкая інфляцыя ў Беларусі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем склала 0,1 %. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Кошты на пральныя парашкі ў Беларусі. 3 траўня 2022 года.
Фота: Белсат

За месяц найбольш падаражэлі нехарчовыя тавары – на 0,9 %. Паслугі выраслі ў цане на 0,3 %, а вось харчовыя тавары патаннелі на 0,7 %.

У гадавым жа выражэнні – жнівень 2022-га адносна жніўня 2021-га – паслугі падаражэлі на 12,2 %, харчовыя тавары – на 18,9 %, а нехарчовыя – на 20,9 %.

Агулам гадавая інфляцыя склала 17,9 %. Гэта менш, чым у ліпені, але больш за іншыя месяцы года.

Гэтак, гадавы рост коштаў у ліпені быў роўны 18,1 %, у чэрвені – 17,6 %, у траўні – 17,0 %, у красавіку – 16,8 %, у сакавіку – 15,9 %, у лютым – 10 %, а ў студзені – 10,4 %.

Аналітыка
Прэм’ер Галоўчанка чакае зніжэння коштаў у Беларусі. Што можа азмрочыць ягоныя планы?
2022.09.05 08:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў