За выходныя польскія памежнікі затрымалі 349 асобаў, якія незаконна перайшлі мяжу


На польскай-беларускай мяжы цягам выходных польскія памежнікі затрымалі 349 замежнікаў за незаконнае мінанне мяжы, паведамляе польская памежная служба.

Мігранты, якіх польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю. 9 жніўня 2021 года.
Фота:strazgraniczna.pl

349 замежнікаў, імаверна, грамадзянаў Іраку і Афганістану, якія незаконна перайшлі беларуска-польскую мяжу, затрымалі памежнікі Польшчы з пятніцы 6 жніўня.

Самую вялікую групу, якая складалася з 85 асобаў, затрымалі 7 жніўня працаўнікі памежнай службы з Кузніцы.

Памежная служба Польшчы паведамляе, што затрыманыя цяпер праходзяць тэставанне на Covid-19. Памежнікі вызначаюцца іх асобы, краіну паходжання і ўзрост. Пасля гэтых працэдураў па рашэнні суда затрыманых могуць змясціць у ахоўныя цэнтры для замежнікаў.

Сёлета працаўнікі Падляскага аддзялення памежнай службы затрымалі 871 асобу, якія незаконна мінула польскую мяжу.

Hавiны
З лагера для ўцекачоў на палігоне Руднінкай збегла група нелегальных мігрантаў
2021.08.09 09:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў