«Настоящее Время»: Ад каронавіруса ў Беларусі памерлі 32 тысячы асобаў


Журналісты тэлеканала «Настоящее Время» прааналізавалі звесткі, якія атрымалі ад «Киберпартизан» і прыйшлі да высновы, што ў Беларусі з сакавіка 2020 году да сакавіка 2021 году ад каронавіруса залішняя смяротнасць склала 32 тысячы.

Група хакераў «Киберпартизаны» заявіла, што атрымала дадзеныя з усімі персанальнымі звесткамі беларусаў – інфармацыйнай сістэмы «Пашпарт». Хакеры падзяліліся з «Настоящим Временем» дадзенымі 1,4 млн беларусаў, якія памерлі са студзеня 2010-га па сакавік 2021 года. Журналісты прааналізавалі гэтыя звесткі і вызначылі залішнюю смяротнасць ад каронавіруса ў Беларусі.

Афіцыйна, паводле звестак Мінздароўя, у 2020 годзе памерлі ад каронавіруса 1424 пацыенты. Журналісты прыйшлі да высновы, што ў 2020 годзе залішняя смяротнасць у Беларусі склала 25 тысячаў. Гэта ў 17 разоў больш, чым паказалі беларускія ўлады.

Залішняя смяротнасць з канца сакавіка 2020 да канца сакавіка 2021-га склала 32 тысячы чалавек. Гэта ў 14,4 разы больш, чым сведчаць афіцыйныя дадзеныя.

Аналітыка
Год пандэміі: як каронавірус змяніў Беларусь і беларусаў
2021.02.27 16:55

Падобныя лічбы раней агучваў Андрэй Елісееў, дырэктар даследаванняў у даследчым цэнтры «Цэнтр EAST». Эксперт адзначыў, што паказнік смяротнасці мог быць заніжаны ажно ў 15 разоў, а колькасць памерлых у выніку пандэміі ў 2020 годзе можа перавышаць 20 тыс. чалавек. Гэта, на ягоную думку, адпавядае прагнозу, зробленаму яшчэ ў сакавіку на падставе формулы Лонданскага імперскага форуму. Тады смяротнасць для Беларусі прадказвалася ў межах 16–32 тыс. выпадкаў.

Hавiны
20 тыс. памерлых і 640 тыс. захворванняў. Эксперты агучылі статыстыку аб COVID, якую маглі схаваць улады
2021.02.17 18:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў