Пазняк заклікаў беларускіх вайскоўцаў «вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму»


Лідар Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк звярнуўся з адозвай да жаўнераў і афіцэраў Беларускага войска. Тэкст звароту апублікаваны на сайце КХП-БНФ.

Зянон Пазняк. Скрыншот з праграмы «Прасвет». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube

Паводле Пазняка, у выпадку, калі Аляксандр Лукашэнка пашле беларускіх вайскоўцаў на вайну супраць Украіны, у іх будзе тры шляхі:

  • «Ганебны і самагубчы для Вас і для гонару нашай краіны» – падпарадкавацца, ступіць на Украіну са зброяй і забіваць украінцаў на іхнай зямлі, «і таксама прыняць ад іх сваю бессэнсоўную смерць».
  • Падняць белы сцяг і перайсці на бок украінцаў. «Вы будзеце абароненыя міжнароднымі законамі. Гэта не палон. Адмова ад чужой маскоўскай несправядлівай вайны, адмова быць агрэсарам, адмова ваяваць з суседам забяспечыць Вам статус жыцця ў любой краіне ААН альбо магчымасць (хто пажадае) ваяваць супраць рашысцкага мордара на баку ўкраінцаў у беларускіх вайсковых аддзелах».
  • «Шлях герояў і патрыётаў Айчыны» – «перагрупавацца, павярнуць назад і пайсці на Менск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму».

На думку Пазняка, Расея разлічвае, што «нематываванае беларускае войска амаль гарантавана будзе панішчана і разбіта ўкраінцамі і тады пры ўсіх раскладах і паваротах Масква можа захапіць Беларусь голымі рукамі», бо «бараніць краіну не будзе каму».

Hавiны
Украіна мініруе небяспечныя кірункі на мяжы з Беларуссю
2022.07.09 17:26

Украінскія вайскоўцы мініруюць небяспечныя кірункі на мяжы з Беларуссю, паведамляе Камандаванне аб’яднаных сілаў ЗСУ з прычыны наведвання камандуючым Сяргеем Наевым пазіцыяў украінскіх вайскоўцаў у Паўночнай аператыўнай зоне – каля мяжы з Беларуссю.

Паводле Наева, цяпер праходзіць мініраванне небяспечных кірункаў і добраўпарадкаванне інжынерных агароджаў. Падраздзяленні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны ўмацоўваюць дзяржмежы краіны на ўсіх небяспечных і пагрозлівых кірунках.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў