Пракурор запрасіў у «справе студэнтаў» па два з паловай гады калоніі


У судзе Савецкага раёну Менску 9 ліпеня адбываюцца спрэчкі бакоў у «справе студэнтаў». Пракуроры агучылі тэрміны зняволення, якія просяць для абвінавачваных.

Марш студэнтаў. Менск, Беларусь. 1 верасня 2020 года.
Фота: Аляксандр Васюковіч / vot-tak.tv / belsat.eu

Як піша «Вясна», тэрміны просяць такія:

  • 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму Глебу Фіцнеру (адзіны, хто прызнаў віну);
  • 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму студэнтам Ксеніі Сырамалот, Ягору Канецкаму, Іллю Трахтэнбергу, Таццяне Якельчык, Касі Будзько, Яне Арабейцы, Вікторыі Гранкоўскай, Анастасіі Булыбенцы, Марыі Каленік, выпускніцы БДМУ Алане Гебрэмарыям і выкладчыцы БДУІР Вользе Філатчанкавай.
Hавiны
«Маіх сяброў забраў КДБ»: гісторыя студэнткі, якая змагла збегчы ад пераследу па «справе студэнтаў»
2021.06.15 07:50

Агулам у Беларусі пад крымінальным пераследам за грамадскую актыўнасць і ўдзел у мірных акцыях застаюцца больш за чатыры дзясяткі студэнтаў. 12 чалавек фігуранты адмысловай справы.

26 і 27 кастрычніка, у дні Народнага ўльтыматуму Святланы Ціханоўскай, у беларускіх ВНУ прайшлі самыя масавыя акцыі пратэсту студэнцтва. А 12 лістапада пачаліся затрыманні, у кватэрах сябраў Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС) і ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы.

Следства вінаваціць затрыманых у тым, што яны нібыта каардынавалі пратэсты на месцах, вялі тэматычныя тэлеграм-каналы, асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту, выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі, кіравалі ўдзельнікамі, займаліся іхным рыхтаваннем і матэрыяльным забеспячэннем, паведамлялі пра перасоўванне супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Паводле следчых, пратэставыя акцыі зрывалі адукацыйны працэс і нармальную працу ВНУ, бо моладзь блакавала калідоры, ускладняла праход студэнтаў, выкладчыкаў і наведнікаў, гучна крычала, свістала, скандавала лозунгі, спявала.

АА belsat.eu

Стужка навінаў