Зняволенаму галоўнаму рэдактару выдання «Ежедневник» выставілі абвінавачанні па новых артыкулах

Галоўнаму рэдактару выдання «Ежедневника» Сяргею Сацуку прад’явілі абвінавачанні па яшчэ двух артыкулах Крымінальнага кодэксу, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Сацук быў затрыманы 8 снежня мінулага года.

Сяргей Сацук. Фота: Наша Ніва

Раней журналіста вінавацілі ў атрыманні хабару. Аднак нядаўна сканчаўся максімальна магчымы гранічны тэрмін утрымання Сяргея пад вартай па гэтым артыкуле і некалькі дзён таму ён паведаміў у лісце з СІЗА пра новыя абвінавачанні.

БАЖ даведалася, што цяпер рэдактара вінавацяць яшчэ і ў распальванні варажнечы (арт.130 КК) і перавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (арт.426 КК). Якіх канкрэтна дзеянняў рэдактара тычацца абвінавачанні, невядома.

Рэдактара «Ежедневника» затрымалі 8 снежня мінулага года па ранейшай справе аб нібыта атрыманні хабару. У той дзень дома ў журналіста прайшоў чарговы ператрус, а самога Сяргея змясцілі ў СІЗА. Праваабаронцы прызналі Сяргея Сацука палітычным вязнем.

Джулі Фішэр: Беларусы – адныя з найбольш трывалых людзей, з якімі мне даводзілася працаваць

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны