Праваабаронцы прызналі Паліну Шарэнда-Панасюк палітвязнем


Самозванец у*бывай! Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе. 8 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Беларускія праваабарончыя арганізацыі 9 чэрвеня прызналі палітычнай зняволенай грамадскую актывістку з Берасця Паліну Шарэнда-Панасюк. Сёння яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі паводле артыкулаў 364, 368, 369 КК.

Суд прызнаў актывістку вінаватай ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразу, а таксама за абразу прэзідэнта Беларусі.

У сувязі з гэтым праваабаронцы ў сваёй супольнай заяве падкрэслілі недапушчальнасць пазбаўлення волі грамадзянаў за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў. Таму, заявілі яны, пераслед Паліны Шарэнда-Панасюк паводле арт. 368 і 369 КК палітычна матываваны, звязаны з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання.

Адносна абвінавачвання ў нанясенні ўдару супрацоўніку АМАП, які не пацягнуў цялесных пашкоджанняў, і зрыванні маскі з супрацоўніка АУС, з прычыненнем драпіны на твары, праваабаронцы адзначылі, што, паводле Канстытуцыі, ніхто не мае права без законнай падставы ўвайсці ў жыллё i іншае законнае ўладанне грамадзяніна супраць яго волі.

Hавiны
Паліна Шарэнда-Панасюк – суддзю: Крэсла, на якім вы седзіце, і тое праўдзівейшае за вас
2021.06.08 14:46

А Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах прадугледжвае, што ніхто не можа падвяргацца адвольнаму або незаконнаму ўмяшанню ў яго асабістае і сямейнае жыццё, адвольным або незаконным замахам на недатыкальнасць яго жылля. Кожны чалавек мае права на абарону закона ад такога ўмяшання або такіх замахаў.

«Парушэнне недатыкальнасці жылля Паліны Шарэнда-Панасюк насіла адвольны характар, так як было абгрунтавана непрымальнай у дэмакратычным грамадстве мэтай пераследу грамадзян за мірнае выказванне меркаванняў, і можа расцэньвацца як грамадска-небяспечнае дзеянне.

У адпаведнасці з Крымінальным кодэксам, кожны грамадзянін мае права на абарону ад грамадска небяспечнага замаху. Гэта права належыць асобе незалежна ад магчымасці пазбегнуць замаху або звярнуцца за дапамогай да іншых асобаў або органаў улады», – адзначаюць праваабаронцы.

Яны падкрэслілі, што не з’яўляецца злачынствам і дзеянне, здзейсненае ў стане неабходнай абароны, а «неасцярожная драпіна ў супрацоўніка АУС, відавочна, не выходзіць за такія межы і зʼяўляецца суразмерным парушанаму пацярпелым праву».

У выніку праваабаронцы прызналі Паліну Шарэнда-Панасюк палітвязнем. Яны патрабуюць перагляду прынятых у дачыненні да яе мер і судовых рашэнняў, а таксама яе вызвалення «з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд».

Hавiны
Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі
2021.06.09 10:44

Нагадаем, што 9 чэрвеня Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі. Зняволеная не прызнала сябе вінаватай і заявіла, што яе захапілі ў палон.

Працэс з 7 да 9 чэрвеня адбываўся ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Пракурор Павел Крупеніч папрасіў прызначыць 2 гады калоніі, а суддзя Яўген Брэган прысудзіў такі тэрмін.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў