Паліну Шарэнду-Панасюк асудзілі на 2 гады калоніі


Зняволеная не прызнала сябе вінаватай і заявіла, што яе захапілі ў палон.

Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе, 8 чэрвеня.
Фота: Белсат

Працэс з 7 да 9 чэрвеня адбываўся ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Пракурор Павел Крупеніч папрасіў прызначыць 2 гады калоніі, а суддзя Яўген Брэган прысудзіў такі тэрмін для маці дваіх няпоўнагадовых дзяцей Паліны Шарэнды-Панасюк.

Паліна, якая застаецца ў СІЗА з 3 студзеня, віну не вызнае і называе сабе захопленай у палон, не прызнае следства і суда. Яе вінавацілі адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзідэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364). З няволі яна здолела расказаць пра катаванні палітычных вязняў у СІЗА № 7 у Берасці.

Hавiны
Паліна Шарэнда-Панасюк – суддзю: Крэсла, на якім вы седзіце, і тое праўдзівейшае за вас
2021.06.08 14:46

Актывістку затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня. Супраць яе завялі крымінальную справу паводле арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў»). Маці дваіх няпоўнагадовых дзяцей да сёння не прызналі палітзняволенаю.

Пракурор Крупеніч і суддзя Брэган працавалі ў Баранавічах, а цяпер бяруць актыўны ўдзел і выконваюць адну з галоўных роляў у палітычных працэсах у Берасці.

АС belsat.eu

Стужка навінаў