Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонныя перамовы ўвечары 9 траўня.
Паводле тэлеграм-канала «Пул Первого», Лукашэнка і Пуцін павіншавалі адзін аднаго з 9 траўня, абмеркавалі сітуацыю ў зоне адказнасці АДКБ, сітуацыю ва Украіне і імкненне Украіны да NATO, абмяняліся меркаваннямі наконт унутранай сітуацыі ў Беларусі і РФ, а таксама дамовіліся неўзабаве сустрэцца асабіста.
Прэс-рэліз Крамля быў значна больш сціплы. Пра дамоўленасць наконт асабістай сустрэчы прэс-служба Пуціна нічога не паведамляе. Таксама не згадваецца тэма Украіны і АДКБ.
«Закрануты шэраг актуальных пытанняў двухбаковага парадку дня і пацверджаны ўзаемны настрой на паслядоўнае ўмацаванне расейска-беларускіх адносін партнёрства і саюзніцтва. Лідары будуць знаходзіцца ў пастаянным асабістым кантакце», – падкрэслівае прэс-служба Крамля.
ІІ belsat.eu