«Усё вельмі сур'ёзна». Як праходзяць падрыхтоўчыя курсы ў тэрытарыяльную абарону, на якія чарга – два тыдні


Ва Украіне далучыцца да тэрытарыяльнай абароны можа кожны, але абавязковая умова для прыняцця – базавая вайсковая падрыхтоўка. Пасуе малады чалавек або мужчына, які служыў у войску. Цяжэй даводзіцца дзяўчатам. Яны, як і тыя, хто не быў у арміі, могуць прайсці навучанне ў адмысловым трэнінгавым лагеры. Навучанне складаецца з трох частак. Першы этап – вывучэнне базавых правілаў першай медычнай дапамогі, навыкі абыходжання са зброяй: збіранне і разбіранне зброі, зарадка і разрадка магазіна аўтамата. Паводле Аляксандра Зяньковіча, карэспандэнта «Белсату», які пабываў на такім навучанні ў Адэсе, важны элемент навучання – заняткі ў ціры. Пачаткоўцы не страляюць з баявой зброі, але вучацца правільна цэліцца, абыходзіцца са зброяй, пасля чаго пераходзяць да трэнінгу вядзення бою ў гарадскіх умовах.

Як праходзяць такія курсы, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Чарга на курсы – два тыдні. У сярэднім група – 100–112 чалавек.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Пачатак – восьмая раніцы, заканчэнне – шостая вечара. Паводле нашага карэспандэнта, на курсах усё вельмі сур’ёзна: удзельнікі матываваныя і выразна разумеюць важнасць навучання.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Навучанне на этапе імітацыі бою ў гарадскіх умовах праходзіць у групах па 12 чалавек. Тут навучаюць невербальным знакам, тлумачаць функцыі камандзіра і іншых удзельнікаў групы падчас бою.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Пасля заканчэння курсу ўдзельнікі атрымліваюць сертыфікат і могуць працягнуць сваё навучанне, каб быць цалкам гатовымі да ўступлення ў тэрытарыяльную абарону.
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Фота: Аляксандр Зяньковіч / Белсат
Рэпартаж
«Мова катоў яднае людзей». Адэскія экскурсаводы – пра турызм падчас вайны
2022.03.31 13:00

Саша Альтэр / ММ belsat.eu

Стужка навінаў