Ціханоўская не плануе ствараць сваю партыю, але ўхваляе ініцыятывы Латушкі і Бабарыкі


Святлана Ціханоўская. Скрыншот

Лідарка апазіцыі Святлана Ціханоўская ў жывым эфіры распавяла, што не плануе балатавацца на наступных выбарах.

Такой думкі не ўзнікала, у першую чаргу таму, што я абяцала людзям, што яны мне даюць мандат на правядзенне новых сумленных выбараў. Але, атрымаўшы ўвесь гэты досвед, я ўпэўненая, што змагу быць карысная беларусам, і я буду побач з беларусамі. Але каб прыносіць карысць, не абавязкова быць прэзідэнтам.

Таксама яна не плануе ствараць палітычную партыю, аднак вітае ініцыятывы Паўла Латушкі і Віктара Бабарыкі.

Яшчэ Святлана Ціханоўская заявіла, што хацела б правесці сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, і адпаведныя перамовы ўжо ідуць.

Стужка навінаў