Чарговы хапун: у Берасці і Маларыце затрыманая дзясяткі людзей


Паводле крыніцаў «Белсату», 7 сакавіка сілавікі ўчынілі масавыя затрыманні ў Берасці і Маларыце.

Вядома пра затрыманне мінімум 40 асобаў, шмат хто з іх атрымаў 15 содняў арышту. Пасля так званага рэйду знікла сувязь з юрыстам Уладзімірам Малеем, верагодна ён таксама затрыманы.

Таксама крыніцы «Белсату» паведамляюць, што берасцейскі ізалятар часовага ўтрымання перапоўнены. Шмат людзей аказаліся ў ізалятары за падпіску на так званыя экстрэмісцкія СМІ і за каментары.

Акрамя ў ІЧУ шмат тых, хто вярнуўся з-за мяжы, а таксама кіроўцаў-дальнабойнікаў. У чым абвінавачваюць апошніх – невядома.

Праваабаронцы пра масавыя затрыманні 7 сакавіка нічога не паведамлялі.

Hавiны
Начальнік ГУБАЗіКу распавёў, колькі іншадумцаў было затрымана за апошні год
2024.03.04 20:43

СА belsat.eu

Стужка навінаў