Закарпацце працягвае прымаць людзей, якія праз абстрэл расейскімі войскамі вымушаныя пакінуць свае дамы ў розных куточках Украіны. У горадзе Ужгарад пад сховішча для вымушаных перасяленцаў пераўтварыўся мясцовы спарткомплекс. У кожнай з дзвюх вялікіх заляў арганізавалі ў сярэднім па 200 месцаў для размяшчэння. У якіх умовах жывуць людзі, глядзіце ў фотарэпартажу ўкраінскага фатографа Сяргея Гудака.
Па словах старшыні Закарпацкай абласной ваеннай адміністрацыі Віктара Мікіты, сітуацыя ў вобласці застаецца спакойнай і стабільнай. Праваахоўнікі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, рэгіён мабілізаваўся да прыняцца другой хвалі вымушаных перасяленцаў. Людзей просяць рэгістравацца ў органах мясцовага самакіравання, каб яны змаглі атрымаць дапамогу пры пошуках працы і сацыяльныя выплаты. Арганізавана таксама харчаванне для перасяленцаў, плануецца выдзяленне сродкаў з мясцовых бюджэтаў для падтрымкі тых, хто будзе задзейнічаны ў гуманітарнай сферы.
Як паведамляў Укрінформ, падчас першай хвалі перасяленцаў Закарпацкая вобласць размясціла больш за 60 тысяч чалавек. Усяго з пачатку вайны праз межы Закарпацця ў ЕЗ выехала больш за 300 тысяч грамадзян Украіны. Паводле інфармацыі Ужгарадскага гарсавету, на дзень 7 сакавіка ў горадзе часовым жыллём і харчаваннем забяспечылі каля 5 тысяч перасяленцаў.
Ад пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання Украіну пакінулі ўжо больш за 2 мільёны чалавек.
Прапускаюць па 30 чалавек за гадзіну. Што адбываецца з украінскага боку мяжы
«Сабрала ўсё, што змагла». Мастачка з Расеі дапамагае ўцекачам з Украіны
Шосты дзень вайны. Здымкі зробленыя ў розных гарадах Украіны
«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі
Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны
Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы
На патрэбы ўкраінскай арміі. Як у Львове збіраюць дапамогу
Сяргей Гудак, Саша Альтэр, belsat.eu