З пачатку 2024 года ў Беларусь заехалі амаль 8,7 тысячы грамадзянаў Украіны


Крыху больш чым за месяц 2024 года ў Беларусь заехалі 8696 грамадзянаў Украіны, перадае звесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту «БелТА».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: prograzhdanstvo.ru

Транзітам праз Польшчу ў нашу краіну заехалі 5999 асобаў, праз Літву – 2631, Латвію – 62, праз Украіну – 4.

Агулам жа, як адзначылі ў беларускім ведамстве, з 24 лютага 2022 года ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 155 188 грамадзянаў Украіны: праз украінска-беларускую мяжу – 15 922, транзітам праз Польшчу – 103 787, праз Літву – 30 881, праз Латвію – 4598.

Да прыкладу, з пачатку вайны ў Польшчу з тэрыторыі Украіны заехалі больш за 18,145 мільёна чалавек (пры гэтым ужо вярнулася назад на радзіму 16,368 мільёна ўкраінцаў). Станам на жнівень 2023 года каля 2,4 мільёна ўкраінцаў выехалі за мяжу і не вярнуліся.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў