Уладзімір Зяленскі прысвоіў званне Героя Украіны Залужнаму і Буданаву


Уладзімір Зяленскі прысвоіў званне Героя Украіны экс-галоўнакамандуючаму Валерыю Залужнаму і кіраўніку ГРУ Кірылу Буданаву.

Момант узнагароджання Валерыя Залужнага.
Фота: скрыншот з відэа / Українська правда / Telegram

Указ аб уганараванні Залужнага Уладзімір Зяленскі падпісаў у дзень адстаўкі былога галоўнакамандуючага.

У дакуменце адзначаецца, што Валерый Залужны ўзнагароджаны «за выбітныя асабістыя заслугі ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу».

Таксама званне Героя Украіны было прысвоенае кіраўніку Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Кірылу Буданаву. У загадзе адзначаецца, што ўзнагарода ўручаецца яму за асабістыя мужнасць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу.

8 лютага Уладзімір Зяленскі звольніў Валерыя Залужнага з пасады галоўнакамандуючага Узброеных сілаў Украіны. На гэтую пасаду быў прызначаны Аляксандр Сырскі. Апошні таксама мае званне Героя Украіны, якое атрымаў яшчэ ўвесну 2022 года, неўзабаве пасля адводу расейскіх войскаў з Кіеўскай вобласці.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў